У Маскве на Краснай плошчы сёння раніцай прайшоў урачысты марш

7 ноября 2015

У Маскве на Краснай плошчы сёння раніцай прайшоў урачысты марш, прысвечаны 74-й гадавіне парада 1941 года. У ім прынялі ўдзел 45 парадных разлікаў. Гэта вайскоўцы Мінабароны Расіі і кавалерыйская група Прэзідэнцкага палка ў форме часоў Вялікай Айчыннай вайны, а таксама выхаванцы Маскоўскага сувораўскага і ваеннага музычнага вучылішчаў. Завяршылі марш ганаровая варта каменданцкага Праабражэнскага палка і зводны ваенны аркестр Маскоўскага тэрытарыяльнага гарнізона. У парадзе было задзейнічана 55 адзінак баявой тэхнікі часоў Вялікай Айчыннай вайны. Завяршыліся мерапрыемствы адкрыццём музея пад адкрытым небам.