ФСБ Расіі ліквідавала ячэйку "Ісламскай дзяржавы", якая рыхтавала некалькі буйных тэрактаў у Маскве. Як паведамляе "Коммерсантъ", цэлямі баевікоў быў гандлёвы цэнтр у Балашысе, пасажырскі цягнік і штаб-кватэра Галоўнага ўпраўлення Мінабароны. Паводле звестак следства, падрыхтоўкай дыстанцыйна кіраваў адзін з лідараў групоўкі Таджыдзін Назараў, вядомы як Абу-Усама Наракі. Ён стаіць за тэрактамі ў Швецыі ў 2017 годзе і ў Таджыкістане летась у ліпені. Мяркуецца, што Наракі праз свайго прадстаўніка ў Маскве планаваў падарваць ваенныя грузавікі. Меркаваныя ўдзельнікі тэракта былі затрыманы пры набыцці ўзрыўчаткі.
У Маскве ліквідавалі ячэйку "Ісламскай дзяржавы"
26 февраля 2019













