У Маскве спяклі 400-кілаграмовы калядны пірог

7 января 2016

Нягледзячы на моцныя маразы, многія масквічы і госці расійскай сталіцы сёння ўласным прыкладам даказалі: Раство трэба адзначаць не за святочным сталом, а на свежым паветры. Далучылася да іх і наш маскоўскі карэспандэнт. Дар'я Белавусава-Пятроўская акунулася ў гогалеўскую аповесць "Ноч перад Раством" і гаворыць, што нават пакаштавала кавалачак самага вялікага каляднага пірага. На яго выраб пайшло двое сутак і дзвесце кілаграмаў варэння.

Святочныя кірмашы, народныя гулянні, рускія забавы і разнастайныя пачастункі. Масква адзначае Раство Хрыстова весела і з размахам. Пасля саракадзённага посту праваслаўныя сустракаюць адно з галоўных хрысціянскіх свят з радаснымі і чыстымі думкамі.

Нягледзячы на мароз, многія масквічы і госці сталіцы сёння лічаць за лепшае знаходзіцца не ў цёплых кватэрах за багатым святочным сталом. Спецыяльна для іх толькі ў сталіцы Расіі запланавана больш як 300 калядных мерапрыемстваў. Напрыклад, парк Перамогі ператворыцца ў сапраўдную сялібу са званіцай, кузняй і варажэямі, якія навучаць мастацтву калядных варожбаў. Тут кожны акунецца ў атмасферу аповесці Мікалая Гогаля "Ноч перад Раством". У парку Кузьмінкі можна пачуць гук "Званоў Расіі", а ў садзе Эрмітаж акунуцца ў сапраўднае свята ў рускім стылі - з песнямі, скокамі і зімовымі забавамі.

Адна з самых яркіх разгарнулася на Манежнай плошчы. Вясёлыя клоўны, калядныя батлейкі і, вядома, пачастункі! Толькі тут можна будзе нацешыцца кавалачкам 400-кілаграмовага пірага з начыннем з яблыкаў, вішні і смятаны з цукрам.

Ірына Сухоціна, арганізатар фестывалю "Падарожжа ў Раство": "Памерам ён 4 на 2,5 метра, на выраб сышло двое сутак. Толькі 200 кілаграмаў варэння патрацілася, гэта зімовае начынне. Так гатавалі раней. 12 чалавек неслі пірог, прыйшося нават здымаць дах павеці, каб яго ўсталяваць. Спадзяемся, што пачастунку хопіць на некалькі тысяч чалавек, ад дзвюх да трох".

І вядома, калядныя кірмашы! Падарункі і пачастункі на любы густ. Майстры з розных куткоў свету пакажуць свае вырабы ручной работы, а гарбатных спраў майстры сагрэюць наведвальнікаў самымі вытанчанымі гатункамі духмянага напою.

Сёння пачынаецца адзін з самых вясёлых і таямнічых зімовых перыядаў - Каляды. Цэлых 12 дзён - да Вадохрышча - прынята хадзіць у госці, калядаваць, і, нягледзячы на тое што царква не адабрае, - варажыць.