У Мантрэ дадзены старт фестывалю

4 июля 2015

У швейцарскім горадзе Мантрэ дадзены старт адной з самых прэстыжных музычных падзей сусветнага маштабу - джазаваму фестывалю. Вось ужо амаль паўстагоддзя ён праходзіць на берагах Жэнеўскага возера. Сёлета асаблівая ўвага адведзена музыцы соўл і яе разнавіднасцям. Асабліва чакаюць выступлення дуэта эпатажнай поп-спявачкі Лэдзі Гага і легендарнага вакаліста Тоні Бенета. Іх сумесны альбом "Cheek to Cheek" атрымаў плацінавы статус у некалькіх краінах, быў намінаваны на "Грэмі" і заняў 1 месца ў штогадовым джазавым чарце "Білбард".