Узровень захворвання на ліхаманку ў Ліберыі падае, але, нягледзячы на такія аптымістычныя прагнозы, многія працягваюць губляць родных і блізкіх. Міністр інфармацыі краіны заклікаў не саслабляць меры па барацьбе з вірусам, каб да канца наступнага года канчаткова выкараніць гэтую праблему. Нагадаем, што яшчэ ўлетку ў Ліберыі фіксавалася больш як 500 выпадкаў заражэння кожны тыдзень, зараз гэтая лічба паменшылася да 100.














