У Манрэалі сальюць 8 мільярдаў літраў адходаў з каналізацыі ў раку Святога Лаўрэнція

12 ноября 2015

 Такое першае важнае рашэнне новага міністра навакольнага асяроддзя Катрын МакКена. Паводле інфармацыі мясцовай прэсы, гэта неабходна для замены труб у горадзе. Сваё рашэнне міністр назвала "далёкім ад ідэалу", але іншага выйсця, на яе думку, няма. Тым не менш, эколагі, актывісты, шэраг палітыкаў і іншых грамадзян Канады і ЗША здзіўленыя. А як жа экалогія? Міністр, праўда, паабяцала, што спецыялісты будуць весці дбайны маніторынг якасці вады, каб адрэагаваць на надзвычайныя сітуацыі ў выпадку іх узнікнення. Гэтая заява, зрэшты, не супакоіла мясцовых жыхароў, якія жывуць уздоўж ракі і здабываюць там рыбу.