У Малдове стартавалі парламенцкія выбары

24 февраля 2019

У іх прымаюць удзел паўтара дзясятка партый і блокаў. Асноўная барацьба разгорнецца паміж кіруючай Дэмакратычнай партыяй і сацыялістамі. Дэмакраты - прыхільнікі інтэграцыі ў Еўрасаюз і НАТА, у той час, як іх праціўнікі на чале з прэзідэнтам Малдовы Ігарам Дадонам імкнуцца зблізіцца з Масквой. Апытанні аддаюць перамогу сацыялістам. За выбарамі прасочаць сотні міжнародных і мясцовых назіральнікаў.