У Малдове сёння дзень цішыні

29 Кастрычніка 2016

У Малдове сёння дзень цішыні перад прэзідэнцкімі выбарамі. Упершыню за 20 гадоў кіраўніка дзяржавы выберуць усеагульным народным гласаваннем. Такое рашэнне прыняў у сакавіку Канстытуцыйны суд краіны. Дагэтуль лідара вызначаў парламент. Згодна з апытаннямі, у перадвыбарнай гонцы два фаварыты. Сацыялісту Ігару Дадону сімпатызуюць больш чым 41% выбаршчыкаў. Лідару праеўрапейскай апазіцыі Маі Санду - каля 14%. Па законе для перамогі ў першым туры неабходна набраць больш за палову галасоў, а яўка павінна перавысіць траціну выбаршчыкаў. У адваротным выпадку будзе другі тур.