У свеце растуць цэны на харчовыя тавары

2 декабря 2021

Сусветныя цэны на харчовыя сыравінныя тавары растуць чацвёрты месяц запар. Такія звесткі распаўсюдзіла сёння Харчовая і сельскагаспадарчая арганізацыя ААН. Cярэдняе значэнне індэкса харчовых цэн перавысіла ў лістападзе 134 пункты, што стала самым высокім паказчыкам з чэрвеня 2011-га. Асабліва падаражалі малочныя прадукты: індэкс цэн на гэтую катэгорыю ўзрос на 3,4 % у параўнанні з папярэднім месяцам. Таксама адзначаецца высокі сусветны імпартны попыт на масла і сухое малако, а цэны на пшаніцу дасягнулі самага высокага ўзроўню з мая 2011-га.