У свеце прайшла "чорная пятніца"

25 ноября 2017

Ціскатня, пагромы і бойкі. У свеце прайшла "чорная пятніца" - дзень, калі ў магазінах праходзяць распродажы тавараў па вельмі нізкіх цэнах. Вялізная колькасць пакупнікоў загадзя дзяжурыла ля гандлёвых цэнтраў, каб першымі выгадна купіць тэхніку, адзенне і дзіцячыя тавары. Калі дзверы магазінаў адчыніліся, сітуацыя напалілася да мяжы. Людзі вырывалі тавары адно ў аднаго з рук. Ля прылаўкаў разгарнулася сапраўднае поле бітвы. Усе тоўпіліся і ў лічаныя секунды спусташалі паліцы з акцыйнымі рэчамі.

У баталіі прыходзілася ўмешвацца паліцыі. Вартавыя парадку дапамагалі прадаўцам і касірам спраўляцца з патокам узбуджаных пакупнікоў. Нагадаю, штогод кожная чацвёртая пятніца лістапада становіцца "чорнай". У свеце адбываюцца распродажы з вялізнымі скідкамі.