У свеце працягваюць успыхваць антыкаранцінныя мітынгі

10 сентября 2021

У свеце працягваюць успыхваць антыкаранцінныя мітынгі. У швейцарскім Берне акцыі пратэсту з кожным днём становяцца толькі больш маштабнымі. Гэтым разам супраць кавідных пашпартоў ля будынка Федэральнага палаца выступілі больш як 4 тысячы дэманстрантаў.

Абураныя ўвядзеннем абавязковай вакцынацыі і французы. Антыпрышчэпачнікі больш не маюць права карыстацца грамадскім транспартам, а таксама наведваць шматлюдныя месцы, у тым ліку гандлёвыя цэнтры і супермаркеты. У знак пратэсту супраць новых абмежаванняў дэманстранты прарвалі паліцэйскі кардон ля будынка чыгуначнага вакзала і ўчынілі там бунт.

Італьянская паліцыя правяла рэйды супраць антыпрышчэпачнікаў

У Італіі паліцыя правяла серыю рэйдаў супраць антыпрышчэпачнікаў-экстрэмістаў. Падчас вобыскаў у дамах падазроных у Рыме, Мілане і Венецыі былі выяўлены нажы, дубінкі, кастэты, пярцовыя балончыкі і агнястрэльная зброя.