У свеце працягвае бушаваць пандэмія каранавіруса

15 октября 2021

Паводле апошніх звестак, за ўвесь час на каранавірус заразіліся больш чым 219 мільёнаў чалавек. У лідарах застаюцца ЗША, Індыя і Бразілія.

Сумная статыстыка ў Эстоніі

Згодна з паказчыкамі распаўсюджвання хваробы, у спіс горшых краін свету ўвайшла Эстонія - на 100 тысяч здаровых прыпадае тысяча і больш захварэўшых.

Юрыдычныя падаплёкі сертыфікатаў вакцынацыі ў Латвіі

У Латвіі, каб пазбегнуць росту захворванняў, увялі абавязковыя COVID-сертыфікаты. Але, як аказалася, без пашпарта або ID-карты яны становяцца несапраўднымі. У краіне ўжо вядомы выпадкі, калі людзі, якія адправілі сваё пасведчанне асобы на пераафармленне, былі вымушаны заставацца ўвесь гэты час дома. Бо без сертыфіката людзі не могуць нават схадзіць у магазін.

Эпідэміёлагі: у аддзяленнях інтэнсіўнай тэрапіі часцей за ўсё знаходзяцца непрывітыя людзі

У ЗША тым часам абмяркоўваюць бустарную вакцынацыю. Прэзідэнт Байдэн прапаноўвае прышчапляць ад кавіда нават дзяцей 5-11 гадоў.

Італія ўвяла абавязковыя кавід-сертыфікаты для працаўнікоў

Абавязковыя пашпарты вакцынацыі ўводзяцца сёння ў Італіі. Працаўнікі дзяржаўных і прыватных прадпрыемстваў, перш чым выйсці на службу, будуць абавязаныя падаць дакументальнае пацверджанне прышчэпкі. Невыкананне правіл будзе карацца штрафамі - да тысячы еўра для фізасоб.