У свеце паступова вяртаецца да жыцця бізнес

5 мая 2020
З умовай выканання  санітарных нормаў у Тайландзе дазволілі працаваць прыватным прадпрымальнікам. Адкрыліся рэстараны і невялікія магазіны. У Тунісе пачаўся першы этап зняцця абмежаванняў - аднавілі працу прыватныя кампаніі, дзе працуе да 10  чалавек. Каля  паловы служачых у дзяржаўным сектары эканомікі пачалі  выконваць свае абавязкі. Турцыя таксама збіраецца аднаўляць працу ў краіне. У выпадку кантролю сітуацыі там з панядзелка запрацуе лёгкая прамысловасць.