У свеце адзначаюць Дзень памяці ахвяр халакосту

2 мая 2019

У свеце сёння адзначаюць Дзень памяці ахвяр халакосту. У іерусалімскім мемарыяльным комплексе "Яд у-Шэм" адбылася жалобная цырымонія. Да жыхароў Ізраіля звярнуліся прэзідэнт і прэм'ер. Па традыцыі былі запалены 6 свечак у памяць аб 6 мільёнах яўрэяў, якія загінулі ў нацысцкіх лагерах у гады Другой сусветнай вайны. Раніцай па ўсёй краіне прагучала 2-хвілінная жалобная сірэна.

Знешнепалітычныя ведамствы Беларусі і ЗША напярэдадні сумесна правялі мерапрыемства, прысвечанае ўвекавечанню памяці ахвяр нацысцкага генацыду яўрэйскага насельніцтва. Сёлета яго асноўнай тэмай стала 75-я гадавіна знішчэння Мінскага гета. У Польшчы ў памяць аб ахвярах халакосту сёння пройдзе 31-шы "Марш жывых".