Наблізіцца да вырашэння канфлікту ў Данбасе

20 октября 2015

На парадку дня новага раўнда перамоў кантактнай групы - размініраванне тэрыторыі і вызваленне палонных. Нагадаем, у верасні бакам удалося дамовіцца наконт адвядзення ад лініі размежавання ўзбраенняў калібрам да ста міліметраў, а таксама танкаў. Як чакаецца, сёння ў Мінску размова пойдзе і наконт выбараў мясцовых органаў улады ў Данбасе. Удзельнікам перамоў трэба будзе абмеркаваць іх дату і парадак правядзення.