У Мінску стартавала сустрэча трохбаковай кантактнай групы па ўрэгуляванні канфлікту на ўсходзе Ураіны

1 февраля 2017

Сітуацыя ў раёне Аўдзееўкі стане асноўнай тэмай перамоў. На парадку дня - рашэнне пытання аб абмене ваеннапалоннымі.

Дамоўленасць аб рэжыме цішыні ў Данецкай вобласці не выкананая, абстрэлы працягваюцца. З-за абвастрэння горад застаўся без вады, цяпла і святла, аб’яўлена надзвычайнае становішча. У Аўдзееўцы абсталяваныя 11 пунктаў абагравання - каля тысячы чалавек звярнуліся па дапамогу. Працягваецца эвакуацыя мясцовых жыхароў, у першую чаргу пажылых.

Глыбокую занепакоенасць эскалацыяй канфлікту на ўсходзе Украіны выказалі ў ААН, заклікаўшы да абавязковага выканання мінскіх пагадненняў. Дарэчы, сёння Украіна пачала старшынства ў Савеце Бяспекі ААН, яно прадоўжыцца месяц. У найбліжэйшы час павінна быць зацверджана праграма работы Савета Бяспекі на гэты перыяд. Нагадаем, Украіна з'яўляецца адным з 10-ці непастаянных членаў Савета Бяспекі ААН.