У Мінску сёння пройдуць чарговыя кансультацыі па сітуацыі ва Украіне

3 августа 2016

Сёння ў Мінску пройдуць чарговыя кансультацыі па сітуацыі ва Украіне ў фармаце трохбаковай кантактнай групы і трох рабочых груп. Ключавымі пытаннямі стануць бяспека, парушэнні рэжыму цішыні і гуманітарная праблематыка. На сустрэчы плануюць прыняць канчатковы дакумент па развядзенні бакоў на Данбасе ўздоўж лініі судотыку. Падводзячы вынікі апошняй сустрэчы, спецпрадстаўнік АБСЕ Марцін Сайдзік заявіў, што кантактная група па Украіне павінна пастарацца рэалізаваць мінскія пагадненні сёлета.