У Мінску сёння пройдзе першае сёлета пасяджэнне трохбаковай кантактнай групы

16 января 2017

Сёння ў Мінску пройдзе першае сёлета пасяджэнне трохбаковай кантактнай групы па ўрэгуляванні канфлікту на ўсходзе Украіны. Нягледзячы на ўсе прыкладзеныя намаганні, па выніках мінулага года  бакам так і не ўдалося  вырашыць большасць  асноўных пытанняў. Сярод якіх - поўнае спыненне агню на лініі сутыкнення, вызваленне палонных, правядзенне мясцовых выбараў у непадкантрольных кіеўскім уладам раёнах Данбаса, аднаўленне разбуранай падчас баявых дзеянняў інфраструктуры і сістэм жыццезабеспячэння. Перагаворшчыкі адзначаюць, што асноўная прычына - невыкананне пунктаў мінскіх пагадненняў.