У Мінску праходзіць сустрэча кантактнай групы па ўрэгуляванні ўкраінскага крызісу

20 января 2016

Гэтымі хвілінамі ў Мінску праходзіць сустрэча кантактнай групы па ўрэгуляванні ўкраінскага крызісу. Галоўная тэма пасяджэння - падрыхтоўка да правядзення мясцовых выбараў у непадкантраляваных Кіеву рэгіёнах. 

Паводле мінскіх дамоўленасцяў, галасаванне павінна прайсці паводле законаў Украіны.

Напярэдадні адбылося пасяджэнне працоўнай падгрупы па палітычных пытаннях. Удзельнікі сустрэчы абмеркавалі канстытуцыйную рэформу і асаблівы статус шэрагу раёнаў усходу Украіны. Сёння кантактную групу паінфармавалі аб ходзе абмену палоннымі і выконванні рэжыму спынення агню. На мінулай сустрэчы групы - 13 студзеня - было ўзгоднена вызваленне больш як 50 чалавек з абодвух бакоў.