У Мінску прыступілі да перамоў рабочыя падгрупы па ўрэгуляванні сітуацыі на ўсходзе Украіны

4 сентября 2019

Як чакаецца, пазней у сталіцы адбудзецца пасяджэнне самой кантактнай групы. Галоўная тэма сустрэчы - выкананне "хлебнага" перамір'я. У АБСЕ, дарэчы, адзначаюць значнае памяншэнне колькасці абстрэлаў. Таксама на парадку будзе рамонт моста ў Станіцы Луганскай, паколькі там ужо скончылася размініраванне тэрыторый. Не выключана, што будзе паднята пытанне абмену палоннымі.