У Мінску ідзе пасяджэнне трохбаковай кантактнай групы

18 января 2018

У гэтыя хвіліны ў Мінску ідзе пасяджэнне трохбаковай кантактнай групы па ўрэгуляванні канфлікту на ўсходзе Украіны. Гэтая сустрэча першая з пачатку года. На яе ўскладаюць вялікія надзеі. Сярод галоўных тэм - захаванне перамір'я, стварэнне зон бяспекі і новы этап абмену палоннымі.