У Мінеапалісе развітваюцца з Джорджам Флойдам, які загінуў ад рук паліцэйскіх

5 июня 2020
У Мінеапалісе (штат Мінесота) сотні чалавек сабраліся на памінальную службу па Джорджы Флойдзе. Афраамерыканец загінуў 25 мая ў момант затрымання ад рук паліцэйскіх. Гэта прывяло да масавых пратэстаў як у Злучаных Штатах Амерыкі, так і ў іншых краінах. Развітальныя цырымоніі пройдуць на радзіме Флойда ў Паўночнай Караліне і Тэхасе.