У Мілане праходзіць Тыдзень моды

23 февраля 2014

Погляды модніц і рэдактараў глянцавых часопісаў сёння накіраваныя на Мілан. На Тыдні моды знакамітыя куцюр'е паказваюць сваё бачанне таго, у што трэба апрануцца наступнай восенню і зімой. Чарговы раз уразіў усіх Раберта Кавалі. Паказ яго калекцыі ператварыўся ў сапраўднае агнявое шоу: мадэлі хадзілі кругам вакол языкоў полымя. Ключавыя матывы паказаных вобразаў цалкам адпавядаюць антуражу: агонь нібы ўваходзіць у ярка-сінія, чорныя сукенкі і лісіныя футры. І, вядома ж, змяіныя прынты і пёры. Адметнасцю паказу сталі сукенкі з махрамі ў стылі 1920-х гадоў.