У Мілане працягваецца Тыдзень моды, дзе вяршэнствуюць фактура і колер. Элегантнасць, характэрная для дома Сальваторэ Ферагама, паказаная ў ключы мінімалізму з элементамі архітэктурнага крою. Да звыклага жаноцкага вобразу дадаўся спартыўны шык. У калекцыі - спадніцы з завышанай лініяй таліі, штаны свабоднага пакрою і жакеты з акцэнтам на поясе.
Знакаміты куцюр’е Джорджа Армані, у сваю чаргу, адсылае да эстэтыкі 80-х. Спалучэнні шоўку і аксаміту ў багатых адценнях сапфіравага і ізумруднага, махры і штучнае футра ў адзенні, вячэрнія сукенкі і масіўныя ўпрыгажэнні - усе атрыбуты эпохі адпрацаваныя з уласцівым брэнду шыкам і дэталізацыяй.













