У Міжрэчанску абваліўся пад'езд жылога пяціпавярховага дома

31 мая 2016

У расійскім горадзе Міжрэчанску (гэта ў Кемераўскай вобласці) абваліўся пад'езд жылога пяціпавярховага дома. Здарэнне адбылося некалькі гадзін таму. У выніку загінуў адзін чалавек, яшчэ трое пацярпелі. У гэтыя хвіліны на месцы трагедыі працуюць ратавальнікі. Пад заваламі могуць знаходзіцца яшчэ каля 10 чалавек. Да месца інцыдэнту сцягнуты 39 адзінак тэхнікі. Паведамляецца, што ў выніку абрушвання дома без жылля засталіся жыхары 16 кватэр. Ім будзе аказана матэрыяльная дапамога. Папярэдняй прычынай абрушвання называюць парушэнне тэхнікі бяспекі пры правядзенні рамонтных работ на першым паверсе будынка. Там размяшчаўся магазін.