Трагедыя ў метро Рыма. Напярэдадні ўвечар эскалатар не вытрымаў расійскіх балельшчыкаў ЦСКА. Інцыдэнт адбыўся на станцыі Repubblica. Пацярпелі тры дзясяткі чалавек. Сярод іх 15 грамадзян Расіі і 4 украінцы. Адзін пазбавіўся нагі, яшчэ сямёра шпіталізаваныя ў цяжкім стане. Пасажыры апынуліся літаральна заціснутыя механізмам, які раптам выйшаў са строю. Улады Італіі пачалі расследаванне. Не выключана, што фанаты скакалі на эскалатары ў момант руху. Яны накіроўваліся на гульню Лігі чэмпіёнаў ЦСКА з "Ромай". Маскоўскі клуб, дарэчы, пацярпеў паражэнне - 0:3.
У метро Рыма эскалатар пакалечыў балельшчыкаў ЦСКА
24 октября 2018













