У Мельбурне гарэў 40-павярховы жылы дом

4 февраля 2019

250 чалавек былі эвакуіраваныя. Пажарнікі прыехалі хутка, але агонь распаўсюдзіўся па некалькіх паверхах і на абліцоўку будынка. Паведамляецца, што полымя ахапіла паверхі з 22-га па 25-ты. Да гэтага моманту ўзгаранне ліквідаванае. Адзін чалавек пацярпеў, яго стан стабільны. Высвятляюцца прычыны здарэння.