У Мексіцы зноў прагрымеў выбух праз незаконную ўрэзку ў нафтаправод

29 января 2019

Пасля гэтага пачаўся пажар. У гэтыя хвіліны на месцы працуюць вайскоўцы, паліцыя, службы грамадзянскай абароны і прадстаўнікі паліўнай кампаніі. Інфармацыі аб ахвярах пакуль ніякай няма. За гэты месяц Мінабароны Мексікі выявіла больш як паўтары тысячы незаконных урэзак у трубаправоды нафтавай кампаніі "Пемекс". А літаральна два тыдні таму ў штаце Ідальга пры моцным выбуху з гэтай жа прычыны загінулі 115 чалавек.