У Мексіцы ў спісе загінуўшых 248 чалавек

20 сентября 2017

Апошняя інфармацыя на 13:00 па землетрасенні ў Мексіцы. У спісе загінуўшых 248 чалавек. І колькасць ахвяр расце з кожнай хвілінай. Шматпавярховыя дамы за секунды ператварыліся ў груды абломкаў. Пошукавыя групы спадзяюцца знайсці выжыўшых.

Цэлыя вуліцы знікаюць на вачах. Пасля землетрасення адбылося не менш як 11 афтэршокаў.

Амаль 5 мільёнаў жыхароў без святла і сувязі. Адбыліся ўцечкі газу. Прачнуўся і буйны вулкан недалёка ад Мехіка.