У Мексіцы ў сістэме падводных пячор знайшлі рэшткі старажытнага чалавека

20 февраля 2018

У Мексіцы ў сістэме падводных пячор вадалазы знайшлі рэшткі старажытнага чалавека, які жыў на паўвостраве Юкатан каля 10 тысяч гадоў назад. Паводле папярэдніх звестак, прычынай яго гібелі стала нейкая катастрафічная падзея. У падводных пячорах былі знойдзены алтары і іншыя культавыя будынкі, прысвечаныя богу гандлю мая - Эк-Чуаху.