У Мексіцы турыстычны аўтобус сутыкнуўся з бензавозам і падарваўся

14 апреля 2017

Каля 30-ці загінуўшых. Усяго ў машыне знаходзіліся 36 пасажыраў. Мясцовыя СМІ пішуць, што гэта былі мексіканцы, якія накіроўваліся на пляж. Аўтобус урэзаўся ў аўтацыстэрну, якая ехала насустрач. Па якой прычыне, высвятляе паліцыя.