У Мексіцы табун коней разграміў дзясяткі аўтамабіляў

3 сентября 2013

Дзясяткі спалоханых паліцэйскіх коней скакалі на адной з цэнтральных вуліц Мехіка. Жывёл прывезлі, каб яны дапамагалі ахоўваць парадак падчас акцыі пратэсту. Калі жывёл выгружалі з трэйлераў, яны спалохаліся гучных гукаў і панеслі. Табун пашкодзіў больш за дзясятак аўтамабіляў і раніў аднаго пешахода. Улады ўжо паабяцалі пакрыць страты ўсім уладальнікам пакарабачаных аўтамабіляў.