У Мексіцы сутыкнуліся два цягнікі метро: ёсць ахвяры

11 марта 2020
Смяротная аварыя ў метро мексіканскай сталіцы Мехіка. На станцыі сутыкнуліся два цягнікі. Як мінімум два чалавекі загінулі. Не меней за 40, сярод іх абодва машыністы, атрымалі розныя траўмы. Пракуратура Мехіка пачала расследаванне. Прычыны здарэння высвятляюцца.