У Мексіцы наймацнейшы за паўстагоддзя ўраган

23 октября 2015

Мексіка праз наймацнейшы за паўстагоддзя ўраган эвакуіруе з узбярэжжа 50 000 чалавек. У некаторых рэгіёнах уведзена надзвычайнае становішча. Хуткасць ветру можа перавысіць 280 кіламетраў за гадзіну. Паводле прагнозаў экспертаў, стыхія абрыне на ўзбярэжжа хвалі вышынёй 10 метраў і прынясе паўгадавы аб'ём ападкаў. У наступныя гадзіны можна чакаць узмацнення ўрагану "Патрысія" да пятай катэгорыі. Улады краіны далі ўказанні грамадзянскай абароне ўзмоцнена працаваць над мінімізацыяй магчымых наступстваў стыхіі.