У Мексіцы разбушаваўся вулкан Папакатэпетль

5 апреля 2016

Ён выкінуў чарговы слуп попелу вышынёй амаль паўтара кіламетра за 70 кіламетраў ад сталіцы краіны Мехіка. Мясцовыя ўлады заклікалі насельніцтва зачыняць вокны і насіць ахоўныя маскі. Актыўнасць вулкана не паўплывае на авіязносіны. Нагадаем, "вогненная гара" прачнулася напрыканцы сакавіка. У рэгіёне быў аб'яўлены жоўты ўзровень вулканічнай небяспекі.