У Мексіцы расце колькасць ахвяр пятнічнага землетрасення

12 сентября 2017

У спісе ўжо 96 чалавек. Падчас штуршкоў магнітудай 8 балаў на паўднёвым захадзе краіны пацярпелі штаты Аахака, Ч’япас і Табаска. Пасля асноўнага ўдару адбыліся дзясяткі афтэршокаў. Апошні з іх магнітудай 5,6 скалынуў краіну сёння. Стыхійнае бедства стала самым моцным у найноўшай гісторыі Мексікі.