У Мексіцы расце колькасць ахвяраў магутнага землетрасення

22 сентября 2017

Загінуўшых ужо 273, больш за 2 000 пацярпелых. Улады краіны атрымалі каля 200 заяў аб прапажы людзей. Аперацыя па пошуку ацалелых працягваецца. Ратавальнікі лічаць, што жывых могуць знайсці яшчэ мінімум у 10 разбураных будынках у Мехіка. Учора праз трое сутак пасля трагедыі ім атрымалася выратаваць 12-гадовую дзяўчынку, якая апынулася пад заваламі разбуранай школы. Яна паведаміла, што паблізу ёсць яшчэ двое вучняў.