У Мексіцы расце колькасць загінуўшых у выніку землетрасення

23 сентября 2017

У журботным спісе ўжо 293 чалавекі. Паводле звестак мясцовых улад, пад абваламі ўсё яшчэ знаходзяцца людзі. Зрэшты, шанцаў знайсці іх жывымі з кожнай гадзінай усё менш. У краіне працягваецца пошукава-выратавальная аперацыя. Тым часам у штаце Аахака разбіўся верталёт з грузам гуманітарнай дапамогі. На борце былі два пілоты. Абодва жывыя, але атрымалі раненні. Акрамя таго, стала вядома, што ў штаце Пуэбла невядомыя ўкралі грузавік з трыма тонамі прадуктаў для пацярпелых ад стыхійнага бедства.