У Мексіцы прачнуўся вулкан Папакатэпетль

30 сентября 2018

У Мексіцы неспакойна. Недалёка ад сталіцы краіны Мехіка прачнуўся вулкан Папакатэпетль і выкінуў слуп попелу амаль на паўтара кіламетра. Незадоўга да гэтага побач з вулканам адбылося землетрасенне. Ці была сувязь паміж штуршкамі і наступнай актыўнасцю вулкана - не ўдакладняецца. Адзначу, вулкан Папакатэпетль дасягае вышыні больш як 5 кіламетраў і ўваходзіць у лік самых буйных у Мексіцы. У апошні раз яго актыўнасць фіксавалася амаль год таму.