У Мексіцы пры абвальванні на будоўлі гандлёвага цэнтра загінула 7 рабочых

12 октября 2018

У Мексіцы ў гэтыя хвіліны ідзе маштабная пошукава-выратавальная аперацыя. У горадзе Мантэрэй пры абвальванні на будоўлі гандлёвага цэнтра загінула 7 рабочых, 13 пацярпелі. Меркавана, у момант аварыі ўнутры маглі знаходзіцца да 26 чалавек. Чаму адбылася трагедыя, пакуль не паведамляецца.