У Мексіцы ад атручэння кантрафактным алкаголем загінулі амаль 100 чалавек

14 мая 2020
У Мексіцы ад ужывання кантрафактнага алкаголю загінулі амаль 100 чалавек адразу ў чатырох штатах краіны. Ва ўсіх выпадках размова ідзе аб падробцы самага таннага алкаголю, уключаючы прадукты перагонкі агавы. Большая частка выпадкаў прыйшлася на мінулыя выхадныя, калі ў краіне святкавалі Дзень маці. Справакавала масавую трагедыю  афіцыйная забарона на продаж спіртнога з пятніцы па нядзелю. Расследаванне пачалі адразу некалькі ведамстваў: рэгіянальныя і федэральныя следчыя органы.