У Мексіцы абвешчаны максімальны ўзровень небяспекі

16 января 2018

На Мехіка насоўваюцца экстрэмальныя для гэтага рэгіёна маразы. Тэмпература апусціцца да мінус 4. А ў большасці дамоў няма сістэм ацяплення і нават падвойных аконных рам. Таму такое пахаладанне можа пагражаць здароўю і жыццю соцень грамадзян. А сіноптыкі папярэджваюць - замаразкі ў мексіканскай сталіцы пратрымаюцца некалькі дзён.