У Мексіцы наркакартэль расстраляў дзевяць грамадзян ЗША

6 Лістапада 2019
Надзвычайнае здарэнне ў Мексіцы. Не менш за дзевяць грамадзян ЗША: тры жанчыны і шасцёра дзяцей - былі забітыя падчас нападу наркакартэля на поўначы краіны. Паліцыя і вайскоўцы шукаюць прапаўшае без весткі дзіця. Усе ахвяры былі членамі мармонскай суполкі, заснаванай дзясяткі гадоў таму ў прымежным рэгіёне. Сям'ю маглі пераблытаць са злачыннай групоўкай, якая змагаецца за кантроль над рэгіёнам.