У Мексіцы бензавоз урэзаўся ў грузавы цягнік і ўзарваўся

19 февраля 2019

Інцыдэнт адбыўся ў штаце Агуаскальентэс у цэнтральнай частцы краіны. Загінулі два чалавекі, яшчэ чацвёра пацярпелі. Паводле папярэдніх звестак, вадзіцель аўтацыстэрны спрабаваў праскочыць перад цягніком на нерэгулюемым пераездзе, але не паспеў. На месцы здарэння працуюць некалькіх пажарных разлікаў. Пацярпелых даставілі ў бальніцы, ім аказваецца неабходная дапамога.