У Мексіцы актывізаваўся вулкан Папакатэпетль

19 апреля 2016

У ноч на аўторак у яго кратары прагрымелі некалькі выбухаў, а з жарала ў неба вырваўся слуп попелу вышынёй каля 3 тысяч метраў. У рэгіёне аб'яўленая трывога. Улады забаранілі набліжацца да вулкана, паставіўшы вакол яго 12-кіламетровы радыус бяспекі. Часова закрыты міжнародны аэрапорт у горадзе Пуэбла.