У Мехіка перад Днём мёртвых прайшла рэпетыцыя традыцыйнага парада шкілетаў

28 октября 2019

У 2003 годзе гэтае мерапрыемства занеслі ў спіс нематэрыяльнай культурнай спадчыны ЮНЕСКА. У гэтыя дні восені мексіканцы звычайна ўспамінаюць сяброў і членаў сям'і, якія памерлі. Падзея стала яшчэ больш папулярнай пасля выхаду мультыплікацыйнага фільма "Таямніца Како" ў 2017 годзе. Пасля яго турысты сталі прыязджаць у Мексіку, каб на свае вочы ўбачыць гэтае жудаснаватае і незвычайнае свята.