У Мехіка грузавы цягнік сышоў з рэек

19 января 2018

Адзін з вагонаў урэзаўся ў дом. Загінулі 5 чалавек, у тым ліку двое дзяцей. Зараз на месцы здарэння працуюць ратавальнікі. Не выключана, што сярод завалаў могуць знайсці і іншых ахвяр. Што стала прычынай чыгуначнай катастрофы, высвятляецца.