У медальным заліку па-ранейшаму лідзіруе зборная ЗША, у якой 10 залатых медалёў. Столькі ж у кітайскіх спартсменаў, аднак яны ўступаюць па агульнай колькасці ўзнагарод. На трэцяе месца паднялася зборная Японіі, у тым ліку шмат у чым дзякуючы перамозе гімнаста Кахіі Учымура, які стаў у мнагаборстве першым. Адзначым, беларус Андрэй Ліхавіцкі ў гэтым жа відзе праграмы напярэдадні паказаў 18 вынік. У аўстралійцаў і венграў па пяць залатых медалёў, чацвёртае і пятае месца адпаведна.
У медальным заліку па-ранейшаму лідзіруе зборная ЗША
11 августа 2016













