У Марсэлі затрыманы мужчына, якога падазраюць у забойстве чатырох чалавек

2 июня 2014

У Марсэлі затрыманы мужчына, якога падазраюць у забойстве чатырох чалавек у Яўрэйскім музеі Бруселя 24 мая. 29-гадовы француз быў раней вядомы спецслужбам краіны. (Летась ён пабываў у Сірыі, дзе ваяваў на баку джыхаістаў.) Падчас затрымання пры ім выявілі аўтамат Калашнікава і пісталет, які быў скарыстаны пры нападзенні на наведвальнікаў музея. У яго рэчах таксама знайшлі бейсболку, падобную на тую, што насіў забойца, зафіксаваны камерамі відэаназірання ў Бруселі.