У Марсэлі затрымалі двух падазроных у падрыхтоўцы тэракта

18 апреля 2017
І гэта за пяць дзён да першага тура прэзідэнцкіх выбараў. Абодва - маладыя людзі. Аднаму - 29, яго памочніку - 23. Яны былі вядомыя паліцыі як радыкальныя ісламісты. Кіраўнік МУС паведаміў, што пры вобыску ў іх знайшлі зброю і кампаненты для ўзрыўчаткі. Атаку планавалі ўчыніць падчас аднаго з перадвыбарных мітынгаў. Што датычыцца самой палітычнай гонкі, то паводле рэйтынгаў, наперад вырваўся незалежны кандыдат Эмануэль Макрон. Яго галоўная саперніца Мары Ле Пен адстае ад яго ўсяго толькі на паўпрацэнта. Трэці радок падзяляюць Франсуа Фіён і Жан-Люк Меланшон. Выбары ў Францыі будуць праходзіць пры павышаных мерах бяспекі. У ахове правапарадку задзейнічаюць 50 тысяч чалавек.